Масавыя чысткі на беларускіх абаронных прадпрыемствах
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра пераслед супрацоўнікаў ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне» і ААТ «Пеленг». Людзей правяраюць на паліграфе, праглядаюць іх тэлефоны, а таксама выклікаюць на размовы.
Вядома пра выпадкі, калі людзей адпраўлялі на «суткі» і звальнялі.
«БелОМА» і «Пеленг» знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі.
Аб'яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL неаднаразова распавядала, як гэтыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама зарабляюць на вайне ва Украіне, пастаўляючы Расіі вайсковыя камплектуючыя і дэталі.