Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла
26.07.2024 / 15:57
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк падаў просьбу аб звальненні з пасады пробашча Чырвонага касцёла ў Мінску пасля 30 гадоў кіравання парафіяй, паведамляе «Хрысціянская візія». Ён быў абавязаны гэта зрабіць у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту.
26 ліпеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі прызначыў новага пробашча парафіі Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску — ксяндза Франца Рудзя.
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк атрымае тытул «эмерыт» — гаворыцца ў паведамленні архідыяцэзіі.
Канал «Katolik.life. Неафіцыйнае» адзначае, што ў самой парафіі пакуль не каментавалі змены.
Раней ад каталіцкіх святароў паступалі звесткі, што адной з умоў вяртання Чырвонага касцёла вернікам можа быць патрабаванне адстаўкі пробашча Уладзіслава Завальнюка, які кіруе парафіяй з 1990 года.
Чытайце таксама:
Пробашчу Чырвонага касцёла Уладзіславу Завальнюку споўнілася 75 гадоў
Без святла, вады і храма жыве ў Мінску Капелан Папы Рымскага
Папа Францішак надаў Уладзіславу Завальнюку тытул Капелана Яго Святасці
Звольнілі пробашча кафедральнага касцёла ў Мінску, які служыў там 20 гадоў