БЕЛ Ł РУС

Ва ўкраінскім Ужгарадзе з’явілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага

26.07.2024 / 21:59

Nashaniva.com

Пра з'яўленне вуліцы Каліноўскага ва Ужгарадзе, цэнтры ўкраінскай Закарпацкай вобласці, піша «Белсат» на падставе інфармацыі, атрыманай ад кіраўніка ініцыятывы «Вільна Білорусь» Аляксандра Францкевіча.

Гэта ўжо не першы ўкраінскі горад, у якім з’яўляецца вуліца, названая ў гонар Кастуся Каліноўскага. У прыватнасці, такія вуліцы ёсць у Адэсе і Чарнігаве, а на апошняй у канцы чэрвеня таксама размясцілі мемарыяльную дошку ў гонар беларускага нацыянальнага героя.

Між тым у Беларусі адбываецца адваротны працэс. Нядаўна перайменавалі вуліцу Каліноўскага ў Кобрыне, а прарасійскія актывісты ставяць пытанне, каб тое самае зрабілі ў сталіцы, хоць з імі не згодныя нават праўладныя камуністы.

Чытайце таксама:

«Заснулі на Каліноўскага, прачнуліся на Машэрава». У Кобрыне за ноч прыбралі паказальнікі з прозвішчам Каліноўскі ВІДЭА

У Кобрыне больш не будзе вуліцы Каліноўскага

У Чарнігаве паставілі памятную шыльду Кастусю Каліноўскаму. Вось як яна выглядае 

Камуністы нечакана выступілі супраць перайменавання вуліцы Каліноўскага ў Мінску

Неанацыст Лушч збірае подпісы, каб перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску ў вуліцу 17 Верасня

Каментары да артыкула