БЕЛ Ł РУС

Пад Валгаградам упаў расійскі бамбавік Су-34

27.07.2024 / 15:25

Nashaniva.com

Жыхары Серафімавіцкага раёна публікуюць фота і відэа ў сацсетках з дымам над лесам.

Па даных Мінабароны, Су-34 пацярпеў крушэнне пры выкананні планавага палёту. Экіпаж катапультаваўся.

Раней сёння ГУР паведаміў, што ўкраінскія дроны пашкодзілі расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык у Мурманскай вобласці, за 1800 км ад лініі фронту. А мінулым тыдні Украіна нанесла балючы ракетны ўдар па аэрадроме ў Саках у Крыме, дзе базаваліся паўтара дзясяткі самалётаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула