БЕЛ Ł РУС

У Германіі памёр карлікавы кот Фрэнсіс, які стаў зоркай сацсетак

27.07.2024 / 16:59

Nashaniva.com

Пра смерць унікальнага 14-гадовага ката Фрэнсіса, які да канца жыцця выглядаў як малое кацяня, паведаміла ягоная гаспадыня Меліна на адмыслова прысвечанай гадаванцу старонцы ў інстаграме. Мы пісалі пра гэтую ўнікальную жывёліну ўсяго 10 дзён таму.

Паводле гаспадыні, кот Фрэнсіс, нягледзячы на вельмі сталыя для гэтых жывёлін гады, памёр неспадзявана:

«Гэта здарылася так раптоўна, ён быў усё яшчэ ў такой форме і не паказваў ніякіх прыкмет старэння», — напісала засмучаная жанчына.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Francis, Maggie & Melina (@francisandmaggie)

«Фрэнсіс быў маёй роднаснай душой, і я так сумую па ім. Ён зрабіў свет лепшым», — піша яна.

У 2010 годзе кацяня знайшлі ў Берліне. Яго выратавалі будаўнікі і аддалі бацькам Меліны. Яны назвалі яго Фрэнсіс і ў той час яшчэ не ведалі, што ён застанецца зусім маленькім.

Але аказалася, што ў жывёліны рэдкае генетычнае захворванне, і Фрэнсіс аказаўся карлікавым катом. 

Уласна, гэтая асаблівасць і прыцягвала да яго ўвагу. Меліна вяла акаўнты Фрэнсіса ў сацсетках. У інстаграме ў яго было 810 тысяч падпісчыкаў (у знакамітага ўкраінскага ката Сцяпана — 1,4 млн).

Чытайце таксама:

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак

У Гомелі на вядомай інтэрнэт-пляцоўцы прадаюць каціныя вусы

«Акела прамахнуўся». У сеціве завірусілася пацешнае ВІДЭА, як брэсцкі кот паляваў на бусла

Каментары да артыкула