БЕЛ Ł РУС

У Літве ўводзіцца пошліна за прыём замежнікаў на працу

28.07.2024 / 9:37

Nashaniva.com

З 1 жніўня працадаўцы, якія жадаюць прыняць на працу іншаземцаў, будуць плаціць пошліну за пасрэдніцкія лісты аб выдачы або замене віду на жыхарства або нацыянальнай візы, паведамляе Дэпартамент міграцыі Літвы.

Заплаціць давядзецца і за просьбу аб дазволе змяніць працадаўцу. Памер пошліны складзе 50 еўра за кожную запоўненую форму. 

Ад платы вызваляць замежнікаў, якія прыязджаюць у Літву для працы выкладчыкамі ці даследнікамі, а таксама на вучобу па зацверджаных у Літве праграмах. Апроч гэтага, ад выплаты пошліны вызваленыя прафесійныя спартоўцы, дзеячы культуры, журналісты, валанцёры і людзі, якія займаюцца рэлігійнай дзейнасцю.

Чытайце таксама:

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам

Беларусь адкрывае сёмы дзясятак краін у візавым рэйтынгу пашпартоў

МЗС Польшчы абвяргае інфармацыю аб забароне на ўезд для беларускіх аўтамабіляў — Вячорка

Каментары да артыкула