«Еўропа адпачывае». Рыжанкоў пра ўражанні ад візіту ў КНДР
«Пхеньян — вельмі чысты, добры, акуратны горад», — кажа міністр замежных спраў.
Тры хвіліны маўчання ў Пхеньяне ў 30-я ўгодкі смерці заснавальніка і шматгадовага лідара КНДР Кім Ір Сэна. 8 ліпеня 2024 года. Фота: Cha Song Ho / AP
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, які нядаўна здзейсніў візіт у КНДР, падзяліўся з журналістамі сваімі ўражаннямі ад наведвання гэтай краіны, піша БелТА.
«Краіна вельмі цікавая. І канкрэтны прыклад, як працуюць фэйкі, якія навязваюцца праз нейкія інфармацыйныя рэсурсы міжнароднай супольнасці, — падкрэсліў міністр. — Працавітая, акуратная краіна. Гэта ўсё відаць. Будоўля ідзе па ўсіх тых гарадах, якія мы праляталі або праязджалі. Пхеньян — вельмі чысты, добры, акуратны горад.
@nashanivanews «У Паўночнай Карэі лепш, чым у Еўропе» #беларусь #лукашенко #лукашэнка #корея #африка #азия #америка #афрыка #азія #амерыка #сша #чиновник #чыноўнік ♬ dźwięk oryginalny - Нашы Навіны
Толькі што няма велізарных асабнякоў такіх за кальцавой, як у нас бывае. Але ў цэлым з пункту гледжання краіны для жыцця, выглядае цалкам прыстойна. І дасць фору многім іншым дзяржавам у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы.
А па чысціні і дагледжанасці, добраўпарадкаванні, так я скажу, што Еўропа адпачывае насамрэч», — сказаў Максім Рыжанкоў.