Літоўская паліцыя пачала расследаванне ў сувязі з інцыдэнтам супраць беларускай крамы ў Вільні
Паліцыя пачала папярэдняе расследаванне ў сувязі з нападам на беларускую краму Kropka ў Вільні, якая належыць былому палітзняволенаму Дзмітрыю Фурманаву, піша Delfi.lt
Фота: Новая газета Балтыя
Як паведаміў прадстаўнік Галоўнага камісарыята паліцыі Віленскага павета Томас Бражэнас, «па факце знішчэння або пашкоджання маёмасці пачата папярэдняе расследаванне».
Са слоў прадстаўніка паліцыі, калі падчас расследавання з'явяцца новыя падрабязнасці, абвінавачанне можа быць перакваліфікаванае ў распальванне нянавісці ці нешта падобнае.
Крама Kropka знаходзіцца ў цэнтры Вільні на вуліцы Савічаў (Savičiaus g. 6) паміж Ратушнай плошчай і корпусам ЕГУ. Працуе з 11:00 да 20:00 штодня.
У ноч на нядзелю невядомыя напалі на краму. Там разбілі акно, а на сцяне напісалі па-літоўску «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні».
Чытайце таксама:
Уласнік пашкоджанай крамы Kropka ў Вільні: Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс
На беларускай краме Kropka ў Вільні па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні»