БЕЛ Ł РУС

Кубракоў загадаў паскорыць выдачу пашпартоў. Абяцаюць працаваць кругласутачна

2.08.2024 / 18:42

Nashaniva.com

Прэс-служба МУС звярнула ўвагу на шматлікія скаргі грамадзян адносна праблем з тэрміновым і паскораным афармленнем выдачы беларускіх пашпартоў і паведаміла, што пытаннем заняўся асабіста міністр Іван Кубракоў.

Паводле прэс-службы МУС, «сітуацыя ўзятая пад асабісты кантроль міністра, дадзены шэраг адпаведных даручэнняў».

Таксама Кубракоў загадаў стварыць з супрацоўнікаў цэнтральнага апарата МУС маніторынгавую працоўную групу для садзейнічання рэгіянальным падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі.

Акрамя таго, абвешчана, што для паскарэння працэсу вырабу і выдачы пашпартоў цэнтр персаналізацыі дакументаў пераходзіць на кругласутачны рэжым працы.

Раней паведамлялася, што жыхары Мінска скардзяцца на затрымкі з выдачай новых пашпартоў. Пазней устаноўленага тэрміну атрымліваюць іх і тыя, хто мяняў дакументы ў звычайным парадку, і тыя, хто заплаціў за паскораны выраб. Чыноўнікі МУС праблему прызнавалі і спасылаліся на праблемы з друкам дакументаў.

Чытайце таксама:

У Мінску скардзяцца на затрымку выдачы пашпартоў. У чым прычына?

Беларусь адкрывае сёмы дзясятак краін у візавым рэйтынгу пашпартоў

Важныя змены для беларусаў Польшчы: праязны дакумент прызналі эквівалентам пашпарта

Каментары да артыкула