Добраахвотнік агучыў, колькі беларусаў ваюе за Украіну
Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» добраахвотнік Андрэй Кушняроў, які служыць у батальёне «Ваўкі да Вінчы», назваў лічбу беларусаў, якія ваявалі на баку Украіны.
Рукі байца Палка Каліноўскага пасля вяртання з задання. Фота Хрысціны Станкевіч «Чабор» з альбома «Шлях палка»
«Па даных на пачатак года нас, беларусаў, праз украінскую вайну прайшло прыкладна 1300 чалавек — столькі беларусаў дэмабілізаваліся з 2014 года. Прыкладна 350 беларусаў па стане на пачатак года служыла ў розных падраздзяленнях УСУ».
Добраахвотнік згадаў рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» пад Кіевам (яго стварыла Таццяна Гацура-Яворская), дзе дапамагалі і яму, Асацыяцыю беларускіх ветэранаў.
Андрэй прапануе падтрымаць гэтыя структуры:
«Давайце развіваць гэтыя напрамкі. Нехта можа стварыць альтэрнатыўную структуру — акей, давайце ствараць і дзяліцца досведам. Але ўжо ёсць гатовыя структуры, і туды патрэбная дапамога».
Чытайце таксама:
Кірыла Буданаў не выключыў знішчэння Крымскага моста ў найбліжэйшы час
На канферэнцыі «Новая Беларусь» прынялі «Платформу 2025»
«Праца зрушылася з месца». Ціханоўская згадала пра пашпарт Новай Беларусі