БЕЛ Ł РУС

АПК узнагародзіў Медалём Няскораных 13 чалавек

4.08.2024 / 14:34

Nashaniva.com

Аб’яднаны Пераходны Кабінет узнагародзіў Медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) 13 асоб за значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды, паведамляе прэс-служба АПК. 

Пра гэта было абвешчана падчас трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні. Адпаведную пастанову 3 жніўня падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.

Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш) прысуджаны:

Леаніду Судаленку, праваабаронцу, грамадскаму актывісту;

Аляксандру Кабанаву, блогеру, грамадскаму актывісту;

Сяргею Пятрухіну, блогеру, грамадскаму актывісту;

Алесі Буневіч, грамадскай актывістцы;

Наталлі Хершэ, грамадска-палітычнай актывістцы;

Валерыі Чарнаморцавай, грамадскай дзяячцы, даследчыцы, экскурсаводцы;

Алане Гебрэмарыям, актывістцы «Моладзевага Блоку»;

Змітру Фурманаву, сябру ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Імёны яшчэ 5 узнагароджаных не называюцца з прычын бяспекі.

Чытайце таксама:

Украінскага пасла спыталі пра палонных каліноўцаў

Запускаюць Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі. Навошта ён патрэбны

Добраахвотнік агучыў, колькі беларусаў ваюе за Украіну

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»

Каментары да артыкула