БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Тыя, хто нагнятае сітуацыю ў тытунёвай галіне, пойдуць даіць кароў

5.08.2024 / 14:09

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях развіцця тытунёвай вытворчасці. І зноў страшыў чыноўнікаў.

Фота: Пул першага

У сваім выступе перад падначаленымі Лукашэнка традыцыйна параўнаў сітуацыю з пачаткам 2000-х, калі ў галіне былі праблемы.

Ён, напрыклад, заявіў, што цяпер тытунёвая вытворчасць застаецца адной са значных крыніц папаўнення бюджэту. Па выніках 2023 года галіна прынесла 2,5 млрд рублёў.

Аднак палітык адзначыў, што пэўныя тэндэнцыі яго насцярожваюць.

«Пра іх вы раскажаце, што за насцярожанасці такія. Ці хтосьці нагнятае сітуацыю? Той, хто нагнятае, пойдзе заўтра даіць кароў. Калі іх возьмуць у сельскай гаспадарцы», — прыгразіў Лукашэнка чыноўнікам.

Ён заявіў, што трэба прыняць меры, каб максімальна захаваць аб'ёмы вытворчасці і экспарту.

Якія менавіта тэндэнцыі ў тытунёвай галіне насцярожваюць Лукашэнку, ён не растлумачыў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула