Арман Дзюпланціс устанавіў новы фантастычны сусветны рэкорд у скачках з шастом на Алімпіядзе
У панядзелак гледачы на стадыёне «Стад дэ Франс» сабраліся шмат у чым дзеля гэтага моманту. І касмічны швед не падвёў.
Фото: Patrick Smith/Getty Images
Шведскі скакун з шастом Арман Дзюпланціс стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам, заадно чарговы раз перапісаўшы сусветнае дасягненне.
Дзюпланціс з трэцяй спробы ўзяў вышыню 6 метраў 25 сантыметраў — і ўсталяваў сусветны і алімпійскі рэкорды. Ён дадаў да ўласнага сусветнага дасягнення яшчэ сантыметр. Папярэдні сусветны рэкорд Арман устанавіў у красавіку 2024 года на этапе Брыльянтавай лігі.
У 24-гадовага шведа ў сектары няма супернікаў, акрамя яго самога: срэбны прызёр Парыжа амерыканец Сэм Кендрыкс узяў толькі 5.95, а грэк Эмануіл Караліс, які заняў трэцяе месца, — 5.90.
Дзюпланціс узяў другое ў кар'еры алімпійскае золата: тры гады таму ў Токіа ён перамог з вынікам 6 метраў 2 сантыметры.
За чатыры гады Арман, які лічыцца ледзь не галоўнай зоркай сучаснай лёгкай атлетыкі, перапісаў сусветны рэкорд дзевяць разоў.
Чытайце таксама:
Алжырская баксёрка, якую раскрытыкавалі за наяўнасць мужчынскіх храмасом, паскардзілася на цкаванне
Брытанскі вясляр стаў першым, хто заваяваў алімпійскія медалі ў мужчынскім і жаночым заліку. Як так?
Лесбіянка з Камеруна прынесла першы ў гісторыі медаль алімпійскай зборнай бежанцаў