БЕЛ Ł РУС

У Гервяцкім касцёле рабілі незаконны рамонт, умяшаўся Мінкульт

7.08.2024 / 16:20

Nashaniva.com

У канцы ліпеня стала вядома, што ў знакамітым Гервяцкім касцёле, што ў Астравецкім раёне, рамантуюць фасады, пры гэтым на цэглу наносяць цэмент, які шкодзіць будынку. Міністэрства культуры адрэагавала на скаргу: выявілася, што работы сапраўды праводзілі незаконна.

Рамонт фасадаў у Гервяцкім касцёле. Фота: t.me/spadczyna

У пачатку жніўня Мінкульт даслаў афіцыйны адказ на зварот. З яго вынікае, што рамонт касцёла ў Гервятах праводзіўся незаконна.

Рамонт фасадаў у Гервяцкім касцёле. Фота: t.me/spadczyna

«Работы на касцёле прыпынены да распрацоўкі неабходнай дакументацыі, на падставе якой будуць выконвацца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ва ўстаноўленым парадку», — паведамляецца ў дакуменце.

Рамонт фасадаў у Гервяцкім касцёле. Фота: t.me/spadczyna

Чытайце таксама:

Разбурэнне стэрэатыпаў. Навукоўцы высветлілі, што шэдэўр беларускай скульптуры паходзіць з крайняга ўсходу Беларусі

У Гродне скончылі рэстаўрацыю аднаго з самых вялікіх арганаў Беларусі

Дзе стаяла капліца ў Мінску, у якой адбываліся першыя набажэнствы па-беларуску? У КДБ

Каментары да артыкула