БЕЛ Ł РУС

У Італіі цану на гавайскую піцу паднялі ў 10 разоў, каб яе не куплялі

8.08.2024 / 14:21

Nashaniva.com

Чаму яны так зрабілі?

Піца — традыцыйная страва і гонар Італіі. Таму там вельмі не любяць яе гавайскі варыянт з ананасамі.

Такую страву прыдумалі ў Канадзе ў 1962 годзе. Яна ўвайшла ў складзены нядаўна спіс найгоршых піц італьянскай сельскагаспадарчай асацыяцыі Coldiretti, піша Bild.

А адна з турыстак апублікавала відэа з рэстарана ў Італіі, дзе кошт на гавайскую піцу паднялі ў 10 разоў у параўнанні з астатнімі.

За страву з ананасамі патрабуюць ні многа ні мала 100 еўра. Партал Südtirol News называе гэта «кампенсацыяй» італьянскім кухарам за прыгатаванне чужароднай ежы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула