БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі іпэшніка за ўдзел у пратэстах 9 жніўня 2020 года

9.08.2024 / 11:16

Nashaniva.com

Мінчука вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах ноччу 9 жніўня 2020 года каля метро Пушкінская. А таксама ў тым, што расклейваў пратэсную сімволіку на ліхтарах у кастрычніку 2020-га.

Фота: сацсеткі

Відэа з затрыманым сілавікі апублікавалі ў адным са сваіх тэлеграм-каналаў.

Паводле інфармацыі «Медыязоны», 34-гадовага мужчыну завуць Раман Цішкевіч.

Па якіх менавіта артыкулах затрымалі мужчыну і што з ім цяпер, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула