БЕЛ Ł РУС

Грузія адмовіла беларускаму праваабаронцу ў статусе ўцекача

9.08.2024 / 17:3

Nashaniva.com

Раман Кісляк чакаў адказу грузінскіх уладаў больш за год, піша «Позірк».

Раман Кісляк. Архіўнае фота «Вясны»

Грузінскія ўлады адмовілі беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку ў міжнароднай абароне.

Рашэння па сваім кейсе ён чакаў больш за год. Па словах Кісляка, у адказе Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі сказана, што ён задавальняе крытэрам, вызначаным Жэнеўскай канвенцыяй «Аб статусе бежанца» і закону Грузіі «Аб міжнароднай абароне», што тычацца прысуджэння статусу бежанца, аднак «ёсць дастатковыя падставы для дапушчэння», што яго знаходжанне там можа «супярэчыць інтарэсам краіны».

«Грузія лічыць, што я з'яўляюся пагрозай нацыянальнай бяспецы. Гэта часткова чакана. Мы свядома пайшлі на пікеты (у траўні ў Тбілісі Кісляк зладзіў акцыю супраць доўгага разгляду прашэнняў аб прытулку. — заўв.), паскорылі працэсы», — сказаў Кісляк.

Праваабаронца будзе абскарджваць рашэнне грузінскіх уладаў у судзе.

Ускладняе сітуацыю беларуса тое, што ў яго ўжо скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта, таксама мінуў тэрмін дзеяння і грузінскага часовага пасведчання асобы. Паводле звестак Кісляка, такая ж праблема ў іншых беларусаў, у якіх скончыліся тэрміны дзеяння пашпартоў за час разгляду спраў аб прытулку.

Адмовіць у статусе ўцекача па законе могуць у той сітуацыі, калі «маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што асоба, якая шукае прытулак, мае сувязь з узброенымі сіламі краіны або арганізацыі, варожа настроенай у дачыненні да абароны і бяспекі Грузіі», разведкай іншай краіны, «тэрарыстычнымі або экстрэмісцкімі арганізацыямі», «іншымі злачыннымі арганізацыямі (у тым ліку з транснацыянальнымі злачыннымі арганізацыямі)» або «незаконным абаротам узбраенняў, зброі масавага знішчэння або іх кампанентаў».

Чытайце таксама:

Былая прэм'ерка Бангладэш можа папрасіць прытулку ў Беларусі

Музыка Ігар Банцар ужо каля года бамжуе ў Варшаве ФОТЫ

Два гады ў лагеры ўцекачоў. Вольга Нікалайчык нарэшце атрымала прытулак у Бельгіі

Каментары да артыкула