БЕЛ Ł РУС

Аўтобусныя чэргі на мяжы з Літвой зніклі. Дарога ў Вільню займае 6-7 гадзін

10.08.2024 / 13:9

Nashaniva.com

Сайт Памежнага камітэта дае такія звесткі па стане на 12:00 суботы.

У «Каменным Логу» перад зонай чакання з раніцы чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 160 легкавікоў.

У «Беняконях» — таксама чаргі з аўтобусаў няма. Стаіць 130 легкавікоў.

У чатах пішуць, што дарога ў Вільню на аўтобусе займае 6-7 гадзін, з Вільні ў Мінск — 6 гадзін.

У канцы мінулага тыдня і ў пачатку гэтага тыдня дарога займала 20 гадзін.

Разам з тым можа захоўвацца невялікае спазненне аўтобусаў на канцавыя пункты прыбыцця. 

Так адмысловы тэлеграм-канал Мінсктранса паведамляў, што раніцай аўтобус Вільня — Мінск, часам адпраўлення з Вільні ў бок Мінска ў 8.00, выехаў з дзяржаўнай мяжы Літвы ў бок сталіцы Літвы толькі ў 8.44.

Але ўжо аўтобус Вільня — Мінск адпраўленнем з Вільні ў 14.00, выехаў з мяжы Літвы ў бок сталіцы краіны ў 12:49. То-бок спазненне выезду са сталіцы Літвы, калі і будзе, то нязначным.

Разам з тым на мяжы з Польшчай па стане на 12:00 у пункце пропуску «Брэст» стаіць 51 аўтобус і 490 легкавікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула