Хрэнін: «Паланэз» і «Іскандэр» атрымалі задачы на здзяйсненне маршаў на ўкраінскую мяжу
Таксама ажыццёўлена нарошчванне сіл і сродкаў зенітна-ракетных войск, радыётэхнічных войск і авіяцыі.
Фота: БелТА
«Паланэз» і «Іскандэр» атрымалі задачы на здзяйсненне маршаў у прызначаныя раёны, заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін.
«Воінскія часці сіл спецыяльных аперацый, сухапутных войскаў, ракетных войскаў, у тым ліку рэактыўныя сістэмы «Паланэз» і комплексы «Іскандэр» атрымалі задачы на здзяйсненне маршаў у прызначаныя раёны, — сказаў Віктар Хрэнін. — Таксама ажыццёўлена нарошчванне сіл і сродкаў зенітна-ракетных войск, радыётэхнічных войск і авіяцыі».
«Мы ўважліва сочым за абстаноўкай і гатовыя рэагаваць на любыя яе змены», — дапоўніў міністр.
Сёння Лукашэнка аддаў загад узмацніць мяжу з Украінай каля Гомеля і Мазыра.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі
Лукашэнка: УСУ прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў у Курскай вобласці — 30-35 ужо сёння
Хрэнін: Лукашэнка загадаў узмацніць групоўкі войскаў на мяжы з Украінай каля Гомеля і Мазыра