БЕЛ Ł РУС

Том Круз саскочыў з даху стадыёна на цырымоніі закрыцця Алімпіяды

12.08.2024 / 7:15

Nashaniva.com

Потым амерыканскі акцёр сеў за руль матацыкла, пранёсся па вуліцах Парыжа з алімпійскім сцягам і сеў у самалёт.

Фота: Martin Meissner / AP

Пасля гэтага гледачам цырымоніі паказалі ролік, як Том Круз адпраўляецца ў ЗША і перадае сцяг арганізатарам Алімпіяды 2028 года ў Лос-Анджэлесе.

А затым на пляжы ў Лос-Анджэлесе ў жывым эфіры выступілі Red Hot Chili Peppers, Білі Айліш і Снуп Дог.

Затым цырымонія закрыцця Алімпіяды вярнулася ў Парыж, дзе была афіцыйна закрыта.

 

Чытайце таксама:

Спаборніцтвы на Алімпіядзе скончыліся. Якая краіна перамагла ў медальным заліку?

Высветлілася, хто замест Баха можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт. Гэта дрэнная навіна для Лукашэнкі і Пуціна

Прадстаўніца Нідэрландаў выйграла алімпійскі марафон пасля двух бронзавых медалёў у бегу на 5 і 10 кіламетраў

Ва ўзбекскага трэнера на Алімпіядзе здарыўся сардэчны прыступ. Яго выратавалі брытанскія медыкі

Каментары да артыкула