БЕЛ Ł РУС

Пасольства Італіі вырашыла правяраць мэтавае выкарыстанне віз

13.08.2024 / 8:59

Nashaniva.com

Пра гэта ў панядзелак папярэдзіў візавы цэнтр, які працуе з дыпламатычным прадстаўніцтвам. Пры паўторнай падачы на візу давядзецца прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць яе выкарыстанне.

«Пасольства Італьянскай Рэспублікі праводзіць выбарачны маніторынг мэтавага выкарыстання выдадзеных віз. Атрыманне італьянскай шэнгенскай візы прадугледжвае, што галоўнай краінай прызначэння з'яўляецца Італія (што не выключае транзіт або знаходжанне ў іншых краінах Шэнгенскай зоны). У сувязі з гэтым пры паўторным звароце па візу мы просім заяўнікаў прадставіць сведчанні ранейшых паездак у Італію», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра.

У якасці прыкладаў пацвярджальных дакументаў у цэнтры назвалі:

«Вышэйпаказаныя матэрыялы не ўваходзяць у абавязковы пакет дакументаў, але могуць быць карыснымі для рашэння аб выдачы візы. Гранічны аб'ём — да 4 аркушаў», — гаворыцца ў аб'яве.

Чытайце таксама:

Венгрыя? Італія? Ці Грэцыя? Дзе можна хутка і лёгка аформіць шэнгенскую візу

Рукі дрыжаць, слёзы льюцца: новы трэнд беларускага тыктоку — распакоўка візы

Балгарскае пасольства часова перастане афармляць нацыянальныя візы тыпу D

Каментары да артыкула