БЕЛ Ł РУС

Мытны камітэт палохае, што ў Літве крадуць беларускія нумары з аўто

13.08.2024 / 10:20

Nashaniva.com

Беларускі Мытны камітэт выпусціў папярэджанне для тых, хто едзе ў Літву.

Фота: Мытны камітэт Беларусі

«У беларускую мытню звяртаюцца грамадзяне, у якіх на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі знікаюць рэгістрацыйныя знакі з прыпаркаваных аўто, а літоўскія ўпаўнаважаныя органы ігнаруюць звароты аб знікненні.

Такую гісторыю распавяла беларуска, якой нумарныя знакі кантралюючыя службы Літвы ўсё ж такі вярнулі праз некалькі дзён. Такое рашэнне яны прынялі пасля паўторнага звароту па гэтым факце, але ўжо грамадзяніна Літвы», — піша Мытны камітэт і называе такія дзеянні «махінацыяй».

Хто здымаў знакі з аўтамабіля, невядома. Як і тое, ці сапраўды масава былі такія выпадкі.

З 18 ліпеня Літва ўвяла абмежаванні на ўезд у краіну аўто з беларускай рэгістрацыяй. Але да 16 жніўня такія аўто яшчэ прапускаюцца, калі за стырном едзе ўласнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула