У Белгарадскай вобласці Расіі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі
Рэжым надзвычайнай сітуацыі рэгіянальнага ўзроўню ўвялі на ўсёй тэрыторыі Белгарадскай вобласці Расіі, паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў.
Паводле яго слоў, плануюць абвясціць рэжым надзвычайнай сітуацыі федэральнага ўзроўню.
У ноч на 10 жніўня ў Бранскай, Курскай і Белгарадскай абласцях Расіі ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
На другія суткі пасля прарыву мяжы ў Курскай вобласці РФ увялі рэжым надзвычайнай сітуацыі.