Байдэн упершыню пракаментаваў баявыя дзеянні ў Курскай вобласці
Прэзідэнт ЗША палічыў напад УСУ на Курскую вобласць «дылемай для Пуціна».
Джо Байдэн. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP
Напад УСУ ў Курскай вобласці паставіў Уладзіміра Пуціна перад дылемай, заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, піша РБК.
«Гэта стварае рэальную дылему для Пуціна, і мы былі ў прамым кантакце, пастаянным кантакце з украінцамі. Гэта ўсё, што я збіраюся сказаць пра гэта, пакуль гэтыя дзеянні працягваюцца», — сказаў Байдэн.
Крыніцы CNN паведамлялі, што для ЗША атака ўкраінцаў на Курскую вобласць была нечаканасцю. The Wall Street Journal пісала, што ў Вашынгтоне не ўзнікла боязі эскалацыі пасля нападу УСУ, аднак ёсць месца занепакоенасці тым, што расійскія ўлады могуць пайсці на «жорсткую адплату».
Баявыя дзеянні ў Курскай вобласці працягваюцца тыдзень. Па звестках уладаў рэгіёну на 12 жніўня, украінская армія кантралюе 28 населеных пунктаў у рэгіёне, глыбіня пранікнення УСУ ў рэгіёне складае 12 км, шырыня па фронце — 40 км (каля 480 квадратных кіламетраў).
Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што пад кантроль Украіны перайшлі 74 населеныя пункты Курскай вобласці з тэрыторыяй 1040 квадратных кіламетраў.
Чытайце таксама:
Пад кантроль Украіны перайшлі 74 населеныя пункты Курскай вобласці — Сырскі
У Белгарадскай вобласці Расіі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі