У Іўеўскім раёне чалавека забіла токам падчас падзарадкі тэлефона
Мёртвага 54-гадовага жыхара вёскі ў Іўеўскім раёне знайшлі дома. Побач з трупам былі мабільны тэлефон і зарадная прылада з відавочнымі прыкметамі няспраўнасцяў, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.
На далонях мужчыны судовыя эксперты выявілі характэрныя для ўдару электрычнага току «электраметкі» — уражаныя ўчасткі скуры, праз якія адбыўся ўваход электрычнага разраду.
Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, прычына смерці — уздзеянне тэхнічнай электрычнасці.
Чытайце таксама:
У Камарыне паставілі помнік памежнікам, якія патанулі на мяжы з Украінай