БЕЛ Ł РУС

Наступны перапіс насельніцтва правядуць у 2029 годзе

19.08.2024 / 11:34

Nashaniva.com

Перапіс насельніцтва ў Беларусі традыцыйна праводзяць раз на 10 гадоў. Апошні быў у 2019-м.

Наступны перапіс насельніцтва плануюць на 2029 год, паведаміла кіраўніца Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева ў эфіры СТБ.

«Вядома ж, мы працуем (і ўвесь свет) над тым, якія тэхналогіі будуць выкарыстоўвацца пры яго правядзенні, якія адміністрацыйныя крыніцы даных неабходна будзе выкарыстоўваць і падключаць, каб спрасціць насельніцтву запаўненне перапісных лістоў пры правядзенні перапісу», — расказала Мядзведзева.

Апошні перапіс паказаў, што ў краіне пражывала 9 млн 413 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула