БЕЛ Ł РУС

На польскай мяжы сабралася рэкордная колькасць аўтобусаў

20.08.2024 / 15:21

Nashaniva.com

Па стане на 14:00 на памежным пераходзе «Брэст» стаіць 90 аўтобусаў, паведамляе сайт Памежнага камітэта.

Ілюстрацыйнае фота: granica_bypl

Таксама там стаіць 580 легкавікоў. Раніцай было 70 аўтобусаў.

То-бок праезд аўтобусам мяжы можа зацягнуцца на двое сутак.

Па стане на 14:00 аўторка ў Беняконях перад літоўскай мяжой стаіць 20 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма. Тое ж самае і ў Каменным Логу (20+0).

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула