БЕЛ Ł РУС

На польскай мяжы працягвае стаяць вялікая колькасць аўтобусаў — 85 штук

21.08.2024 / 8:23

Nashaniva.com

Якая абстаноўка на межах Беларусі па стане на раніцу 08:00 серады?

Фота: Віртуальны Брэст

Па стане на 08:00 на памежным пераходзе «Брэст» стаіць 85 аўтобусаў, паведамляе сайт Памежнага камітэта. Учора а 14-й гадзіне было рэкордныя 90 аўтобусаў.

Таксама там з раніцы стаяць 550 легкавікоў.

У Каменным Логу на літоўскай мяжы стаяць 30 легкавікоў, чаргі з аўтобусаў няма.

Сайт Памежнага камітэта паведамляе, што ў Беняконях няма чаргі з аўтобусаў і легкавікоў.

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў таксама няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула