БЕЛ Ł РУС

Па памілаванні выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў — 74-гадовы прафсаюзны лідар Васіль Бераснёў

21.08.2024 / 08:35

Nashaniva.com

Пра гэта праваабаронцы даведаліся ад калег Васіля, піша «Вясна».

Васіль Бераснёў — лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці, выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП. Суддзя Анастасія Папко прызначыла яму 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Яшчэ падчас знаходжання ў СІЗА ў Васіля значна пагоршыўся стан здароўя: ён пакутаваў ад боляў у адзінай нырцы. Сітуацыя была настолькі крытычная, што медыкаментознае лячэнне не мела сэнсу, патрэбна была перасадка ныркі.

Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграме напісаў, што 12 палітвязняў (10 жанчын і 2 мужчыны) выйшлі на волю.

Сярод іх — журналістка Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава (яе 35-гадовы муж Віктар Новікаў таксама быў вызвалены па памілаванні, але яшчэ 3 ліпеня), Ала Зуева і Вольга Стаброўская.

Прозвішчы іншых не агучваюцца.

16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў — 16 мужчын і 14 жанчын. 

У ліпені стала вядома пра выхад з калоній 18 палітвязняў. Іх імёны вядомыя толькі часткова — былі апублічаныя Рыгор Кастусёў, Дар’я Лосік, Паліна Палавінка і яшчэ некалькі чалавек.

Чытайце таксама:

З'явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў

Сталі вядомыя яшчэ два прозвішчы вызваленых палітвязняў

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў

Каментары да артыкула