БЕЛ Ł РУС

Нафтабазу ў Растоўскай вобласці, якая гарыць шостыя суткі, зноў атакаваў беспілотнік

23.08.2024 / 10:1

Nashaniva.com

У выніку падзення дрона ніхто не пацярпеў.

Фота: Baza

Нафтабазу ў Пралетарску Растоўскай вобласці Расіі, якая гарыць ужо шосты дзень, зноў атакаваў беспілотнік, піша Baza са спасылкай на крыніцы.

З іх слоў, беспілотнік паспрабаваў атакаваць тэрыторыю нафтабазы блізу 5 раніцы. Паводле папярэдніх звестак, у выніку падзення дрона ніхто не пацярпеў.

Афіцыйнай інфармацыі аб новай спробе атакі пакуль няма. Нагадаем, нафтабаза загарэлася 18 жніўня пасля атакі беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула