За ўдзел у пратэстах затрымалі чарговага жыхара Кобрына
Гэта ўжо восьмае затрыманне з пачатку года.
За ўдзел у пратэстах затрыманы жыхар Кобрына.
Ён нібыта стаяў у счэпцы падчас адной з акцый і крычаў «нецэнзурнай лаянкай» на адрас сілавікоў.
Гэта як мінімум восьмы жыхар Кобрына, якога затрымалі з пачатку году за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, піша «Вясна».