Пад Слуцкам загінула 28-гадовая байкерша
ДТЗ здарылася ў пятніцу каля 19.30 на 100 км аўтадарогі Р-23 «Мінск-Мікашэвічы» Слуцкага раёна.
Фота: УУС Мінскага аблвыканкама
61-гадовы кіроўца Hyundai, выязджаючы з другараднай дарогі, а затым з паласы разгону на галоўную дарогу, не саступіў матацыклу. На ім ехала 28-гадовая дзяўчына. Яна рухалася па галоўнай дарозе ў бок Мінска, калі ў яе ўляцела аўто.
Фота: УУС Мінскага аблвыканкама
Байкерша ад атрыманых траўмаў загінула на месцы, яшчэ да прыезду брыгады хуткай дапамогі, паведаміла УУС Мінскага аблвыканкама.