У Мінску кіроўцу стала кепска за рулём, ён справакаваў ДТЗ і загінуў
Сёння каля 10:10 59-гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ на скрыжаванні завулка Казлова і вуліцы Сталетава выехаў за межы праезнай часткі і здзейсніў наезд на металічную агароджу, паведаміла мінская ДАІ.
Кіроўца памёр на месцы здарэння. Па папярэдняй інфармацыі, мужчыну стала дрэнна падчас руху.
Чытайце таксама:
У Аўстрыі ў цягач беларуса ўляцеў матацыкл, узнік вялікі пажар
У Мінску смеццявозу адарвала «галаву» пасля сутыкнення з фурай ФОТАФАКТ