БЕЛ Ł РУС

Пасля арышту Дурава папулярнасць Telegram у свеце істотна вырасла

27.08.2024 / 8:49

Nashaniva.com

У самой Францыі, дзе затрымалі бізнэсмена, месенджар заняў першае месца па колькасці спамповак.

Фота: «Наша Ніва»

Затрыманне Паўла Дурава моцна спрыяе росту папулярнасці Telegram: за некалькі дзён месенджар заняў другое месца па спампоўваннях сярод усіх сацсетак у краме AppStore у ЗША. А ў Францыі — увогуле стаў самым папулярных і ўвайшоў у топ-3 самых лепшых дадаткаў краіны па ўсіх катэгорыях, паведамляе буйны партал TechCrunch.

Паводле парталу, глабальныя загрузкі Telegram на iOS павялічыліся на 4%. Асноўнай прычынай ажыятажу называецца ўсплеск цікаўнасці да асобы Паўла Дурава і ягоных выказванняў пра «свабоду слова» ў месенджары, якія распаўсюдзілі сусветныя медыя на фоне арышту прадпрымальніка.

TechCrunch прагназуе, што неўзабаве хваля папулярнасці тэмы арышту Дурава спадзе, як і рэзкі ўзрост паказчыкаў Telegram.

Нагадаем, што Павел Дураў быў затрыманы французскімі спецслужбамі ў аэрапорце Парыжа ў суботу. Бізнэсмену выставілі падазрэнне ў датычнасці да 12 сур'ёзных злачынстваў.

Чытайце таксама:

Telegram выступіў з афіцыйнай заявай наконт затрымання Дурава

«Гэта ні ў якім разе не палітычнае рашэнне». Макрон пракаментаваў затрыманне Паўла Дурава

Пакуль Дураў сядзіць, на яго выказала прэтэнзіі венгерская анліфаншчыца Дыяна

Каментары да артыкула