БЕЛ Ł РУС

У Гомелі з'явіўся незвычайны пешаходны пераход. У краіне такі адзін

29.08.2024 / 10:49

Nashaniva.com

На адным з пешаходных пераходаў у Гомелі ўстанавілі папераджальныя слупкі. ДАІ назвала іх інтэлектуальнымі. Адзначаецца, што такое рашэнне ўпершыню выкарыстоўваецца ў нашай краіне.

Гэты пешаходны пераход размешчаны на скрыжаванні вуліцы Пралетарскай і плошчы Леніна.

На слупках выкарыстоўваюцца галасавыя і святлавыя індыкатары. На экранных індыкатарах дадаткова прымяняюцца надпісы «СТОЙ» і «Ідзі» чырвонага і зялёнага колеру.

Такім чынам у ДАІ спадзяюцца павысіць бяспеку пешаходаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула