БЕЛ Ł РУС

Гурт ABBA забараніў Трампу выкарыстоўваць іх хіты ў выбарчай кампаніі

29.08.2024 / 14:7

Nashaniva.com

Гурт ABBA і гуказапісвальная кампанія Universal Music запатрабавалі, каб Трамп больш не выкарыстоўваў песні легендарнага шведскага калектыву на сваіх перадвыбарных мерапрыемствах, піша РБК. 

Лэйбл адзначыў, што не атрымліваў ніякіх запытаў на выкарыстанне музыкі і адпаведнага дазволу або ліцэнзіі ў Трампа не было.

Svenska Dagbladet пісала, што хіты Dancing Queen і Takes It All нядаўна прагучалі на мітынгу Трампа ў Мінесоце.

Газета адзначала, што гэты штат «шведскамоўны», бо там пражывае шмат амерыканцаў шведскага паходжання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула