БЕЛ Ł РУС

У Брэсце за «шпіянаж» асудзілі грамадзяніна Расіі

30.08.2024 / 18:47

Nashaniva.com

Дзмітрый Шлэтгаўэр, якога некалькі месяцаў таму асудзілі ў Брэсце за «шпіянаж», з'яўляецца грамадзянінам Расіі. Ён ураджэнец Слаўгарада, што ў Алтайскім краі, а з 2018 года ў яго ёсць беларускі ДНЖ, паведамілі «Медыязоне» ў арганізацыі Belpol. 

Дзмітрый Шлэтгаўэр працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.

Як паведамлялася раней, некалькі месяцаў таму ў Брэсцкім абласным яго асудзілі па артыкулах «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «шпіянаж» (арт. 358 КК).

Прысуд Шлэтгаўэру невядомы, але санкцыя апошняга артыкула прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

У Брэсце адбыўся таемны суд за шпіянаж

Новы артыкул у Крымінальным кодэксе: да 6 гадоў за распаўсюд інфармацыі пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі

У Польшчы патлумачылі, чаму расійскага шпіёна Рубцова не абмянялі на Пачобута

Каментары да артыкула