БЕЛ Ł РУС

Пара з Калінкавічаў папрасіла гасцей прынесці на вяселле замест кветак цацкі для хворых дзяцей

31.08.2024 / 20:39

Nashaniva.com

З незвычайнай просьбай да ўсіх запрошаных на сваё вяселле звярнуліся Валерыя і Дзмітрый з Калінкавічаў, якія зусім нядаўна пажаніліся. Яны папрасілі іх не купляць для маладых кветак, а замест таго прынесці цацкі для наступнай перадачы валанцёрам арганізацыі KinderVita, што дапамагае цяжка хворым дзецям.

Скрыншот з відэа

Рэч у тым, што перад гэтым пляменнік Дзмітрыя каля двух гадоў змагаўся з нейрабластомай і большую частку гэтага часу знаходзіўся ў анкацэнтры. Падтрымлівалі яго не толькі члены сям'і, але і валанцёры KinderVita. 

Валерыя расказала, што яна добра ведала пра дзейнасць арганізацыі і сачыла за ёй у сацсетках.

@nashaniva Новы вясельны трэнд! Цацкі для дзяцей замест кветак #помощьдетям #свадьба #свадьба2024 #беларусь #тренды #беларусьсейчас #гродно #минск #полоцк #гомель #нашаніва ♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

«Задоўга да вяселля ўбачылі пост пра пару, якая папрасіла гасцей замест кветак прынесці цацкі для дзяцей. Ідэя нам спадабалася, захацелі рэалізаваць і на сваёй імпрэзе», — сказала дзяўчына.

Госці падтрымалі ініцыятыву і хутка запоўнілі цацкамі перададзеную валанцёрамі скрынку. Праз некалькі дзён маладая сям'я прывезла падарункі для дзяцей у офіс валанцёрскай арганізацыі, якая пасля перадасць іх у анкалагічны цэнтр.

Чытайце таксама:

Гісторыя з хэпі-эндам: кінуты пасля фестывалю Pets Fest сабака атрымаў новы дом

Хакеіст Дзмітрый Мялешка, чыя жонка Надзея памерла ад анкалогіі, выклаў фота з сябрамі — і атрымаў хвалю папрокаў

Домрачава і Скардзіна далучыліся да чэленджу, каб сабраць грошы на рэабілітацыю дачкі Арзамасавай

Каментары да артыкула