БЕЛ Ł РУС

У Курасоўшчыне перакуліўся Geely. Некалькі машын былі пашкоджаныя

3.09.2024 / 11:59

Nashaniva.com

На Казінца ў Мінску сёння раніцай адбылася аварыя.

Фота: ДАІ Мінска

«На Казінца адбылося спыненне ўсіх тралейбусаў у бок цэнтра, — распавёў Onliner.by сведка. З 07:30 на Казінца, 87, у напрамку цэнтра з-за ДТЗ быў спынены рух тралейбусных маршрутаў №19, 27». Прыкладна ў 08:30 яго аднавілі».

На месцы здарэння былі ратавальнікі і медыкі. Пашкоджанні атрымалі адразу некалькі машын. Яны, верагодна, былі прыпаркаваны ўздоўж бардзюра.

Фота: ДАІ Мінска

«Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 07:25 паблізу дома №85 па вуліцы Казінца 28-гадовы кіроўца Geely здзейсніў наезд на чатыры прыпаркаваныя машыны, пасля чаго яго аўто перакулілася», — расказалі ў ДАІ Мінска. Кіроўцу даставілі ў бальніцу для абследавання.

Фота: ДАІ Мінска

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула