Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?
Дзяржаўны памежны камітэт дае такія звесткі па стане на 08:00 раніцы серады.
Ілюстрацыйнае фота
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць тры аўтобусы і 90 легкавых аўто. У Казловічах — 500 грузавікоў.
Што да літоўскай мяжы, то ў Каменным Логу і Беняконях чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма.
На латвійскай мяжы таксама чэргаў няма.