Мазырскія прапагандысты пераблыталі расійскія дроны з украінскімі
Мазырская раёнка ў інстаграм-публікацыі паспяшалася назваць расійскія БПЛА, якія заляцелі ў Беларусь 5 верасня і якія давялося збіваць пры дапамозе ПВА, украінскімі. Пасля давялося цішком выпраўляцца.
Праз некалькі гадзін згадка пра ўкраінскае паходжанне беспілотнікаў з сайта выдання была выдаленая, заўважыў «Флагшток».
Чытайце таксама:
У Беларусь за ноч заляцелі не менш за восем шахедаў. Адзін з іх збіла СПА Расіі
У Гомельскай вобласці ўначы збілі два расійскія шахеды
Не менш за чатыры шахеды ноччу заляцелі ў Беларусь, адзін знік на поўначы