БЕЛ Ł РУС

Беспілотнік, які ўпаў у Латвіі, быў начынены выбухоўкай

9.09.2024 / 15:11

Nashaniva.com

Дрон упаў далёка ад населеных пунктаў.

Ілюстрацыйнае фота

Расійскі дрон тыпу «шахед», які магчыма прыляцеў з Беларусі і ўпаў у суботу на ўсходзе Латвіі, быў начынены выбухоўкай, паведаміла кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл краіны, піша Delfi.lv.

Беспілотнік быў дэактываваны, і цяпер праводзіцца яго аналіз.

На працягу ўсяго інцыдэнту латвійскія сілы абароны сачылі за сітуацыяй і супрацоўнічалі з партнёрамі па НАТА.

Міністр абароны Андрыс Спрудс на прэс-канферэнцыі заявіў, што Латвія ўжо ўзмацняе супрацьпаветраную абарону на ўсходняй мяжы.

Між тым, у самакіраванні Рэзэкненскага краю агенцтву LETA заявілі, што пацярпелы аварыю ў суботу, 7 верасня, расейскі вайсковы дрон упаў далёка ад якіх-небудзь населеных пунктаў.

Аварыя дрона не ўваходзіць у кампетэнцыю камісіі самакіравання па грамадзянскай абароне, і за ўсімі працэсамі сочыць абароннае ведамства краіны, ў сувязі з гэтым муніцыпальныя службы не былі задзейнічаныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула