БЕЛ Ł РУС

SpaceX Ілана Маска вывеў першую прыватную асобу ў адкрыты космас

12.09.2024 / 14:14

Nashaniva.com

Капітан і спонсар місіі Polaris Dawn мільярдэр-авіятар Джарэд Айзекман выйшаў з карабля Dragon.

Space X

Лідар прыватнага асваення космасу, амерыканская кампанія SpaceX Ілана Маска, паспяхова ажыццявіла першы ў гісторыі цалкам прыватны выхад у адкрыты космас, піша Бі-бі-сі.

Капітан і спонсар місіі Polaris Dawn мільярдэр-авіятар Джарэд Айзекман выйшаў з карабля Dragon, які ляцеў на вышыні больш за 700 км над паверхняй Зямлі з хуткасцю звыш 25 тысяч км/г, і праз некалькі хвілін паспяхова вярнуўся назад.

За ім у адкрыты космас выйдзе Сара Гіліс — вядучы інжынер SpaceX. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула