БЕЛ Ł РУС

На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» заведзена крымінальная справа

12.09.2024 / 14:23

Nashaniva.com

Сілавікі ладзяць ператрусы ў сваякоў удзельнікаў ужо некалькі месяцаў.

Цяпер стала вядома, што Гомельскі СК завёў яшчэ і крымінальную справу за дзве праграмы «План:Б», якія выйшлі ў сакавіку гэтага года.

Ток-шоу выходзіла ў эфіры з 2022 года. Апошні сезон скончыўся ў траўні 2024-ага. Ці будзе працяг — пакуль невядома, паведамляе Белсат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула