Лукашэнка — пра Захад: Ім верыць нельга
Лукашэнка сёння сустрэўся з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў. І зрабіў некалькі заяў, у тым ліку і пра дыялог з Захадам.
President.gov.by
«Які Захад? Мы не супраць супрацоўніцтва з Захадам, амерыканцамі, але вы ж бачыце іх палітыку… заўтра новае кіраўніцтва прыйдзе ў Амерыцы да ўлады, нават старое-новае (Камала Харыс і гэтак далей), — вы паглядзіце, зусім іншая будзе палітыка. У іх звычка такая: «А вы хто? Мы вас не ведаем.
— Як не ведаеце, мы ж з вамі сябравалі, вы нам зброю пастаўлялі… — не, гэта былі не мы.
… Вось іх палітыка. І я ўвесь час вашаму кіраўніцтву пра гэта казаў. Калі, кажу, вы не разумееце, дык я ўжо стары чалавек у палітыцы. Я бачыў шмат. Ім верыць нельга», — сказаў Лукашэнка.