БЕЛ Ł РУС

Зяленскі жартам паставіў Беларусь у прыклад краінам Захаду

13.09.2024 / 16:32

Nashaniva.com

«Пакуль што толькі Беларусь адзначылася збіццём расійскіх шахедаў».

Уладзімір Зяленскі выступае на XX штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі. Скрын відэа: V_Zelenskiy_official / YouTube

Выступаючы на XX штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наракаў на саюзнікаў, што яны збіваюць іранскія ракеты ў небе на Блізкім Усходзе, але так і не прынялі рашэння аб супольным збіцці расійскіх ракет і іранскіх шахедаў над Украінай.

«Калі мы ўвесь час узнімаем гэта пытанне з нашымі партнёрамі, усе намагаюцца яго, калі шчыра, загаварыць. І баяцца нават сказаць: «Мы працуем над гэтым». Нават гэтых слоў баяцца. І гэта праўда. Пакуль толькі Беларусь адзначылася збіццём расійскіх шахедаў, — сказаў Зяленскі.

Апошнія словы выклікалі смех і апладысменты прысутных у зале.

«Я не думаў, што ў такім фармаце гэта будзе, і лічу, што гэта прыніжальна для моцнага дэмакратычнага свету», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Расія ставіць SIM-карты ў «Шахеды» для выкарыстання мабільнай сеткі Украіны

У Гомельскай вобласці ўначы збілі два расійскія шахеды

Зяленскі: Абавязкова настане час вольнай Беларусі, Беларусі ў Еўропе

Каментары да артыкула