БЕЛ Ł РУС

Касмічныя турысты, якія выходзілі ў адкрыты космас, вярнуліся на зямлю

15.09.2024 / 11:39

Nashaniva.com

Удзельнікі місіі Polaris Dawn — першыя непрафесійныя астранаўты, якія здзейснілі выхад у адкрыты космас — вярнуліся на зямлю. 

Капсула карабля кампаніі SpaceX на парашутах прываднілася ў Мексіканскім заліве 15 верасня.

Місія Polaris Dawn стартавала з мыса Канаверал у штаце Фларыда 10 верасня.

У рамках місіі ўпершыню ў гісторыі быў здзейснены выхад у адкрыты космас непрафесійных астранаўтаў. Ён адбыўся на вышыні каля 738 км над зямлёй. Гэта стала важным этапам у гісторыі касмічных падарожжаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула