БЕЛ Ł РУС

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай

15.09.2024 / 19:39

Nashaniva.com

Мужчына цудам выжыў дзякуючы рэзкаму манеўру ў апошні момант.

Беларус на Škoda сутыкнуўся з ласём на дарозе з Фаніпаля ў Мінск раніцай 9 верасня.

Лось выскачыў на дарогу зусім раптоўна. Мужчына разумеў, што сутыкненне непазбежнае, і ў апошні момант паспеў рэзка вывярнуць руль направа і легчы на ​​каробку перадач, піша Onliner.

Вадзіцель лічыць, што такі манеўр выратаваў яму жыццё. Лось жа загінуў на месцы.

«Я ў поўным парадку, дзякуй моцнай машыне. Падчас удару я ў апошні момант вільнуў направа і лёг на каробку. Разбіў крыху галаву. Інспектары і старшыня Шчомыслінскага сельсавета распавялі, што гэта ўжо чацвёрты выпадак за няпоўны месяц на гэтым участку дарогі», — распавёў вадзіцель.

Фота: Onliner

Машына сур'ёзна пацярпела — трэснула лабавое шкло, дах і капот аказаліся ўвагнутыя, але сам вадзіцель абышоўся нязначнымі траўмамі.

Чытайце таксама:

Беларусаў папрасілі не сігналіць, калі пабачыш лася на дарозе

У Гарадоцкім раёне матацыкліст сутыкнуўся з ласём і загінуў

У Жыткавіцкім раёне жанчына з дзіцем трапілі ў рэанімацыю пасля сустрэчы з ласём

Каментары да артыкула