Пад Лідай спілавалі 300-гадовую сасну. Яна была жывая і здаровая
Пра тое, што замест 300-гадовай сасны на могілках вёскі Навасёлкі-2 Лідскага раёна застаўся толькі пень, напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку арнітолаг Сяргей Шакала, заўважыў «Зялёны партал». Мяркуючы па пні, дрэва было жывое і здаровае.
Сяргей Шакала каля сасновага пня
«Дрэва, якое дыхае жыццём, «без прыкмет паслаблення», як піша Ірына Вазнячук у сваёй кнізе «Жывыя помнікі», спілавалі гэтай вясной, як і серыю векавых соснаў, якія раслі тут жа», — напісаў Шакала.
Так выглядала сасна
Акружнасць ствала спілаванай сасны складала 412 см, яе дакладны ўзрост — 300 гадоў. У 2020 годзе сасна была рэкамендаваная да аховы ў статусе батанічнага помніка прыроды Беларусі.
Чытайце таксама:
У Мінску ў верасні зацвілі каштаны. Гэта нармальна?
Агароднік пад Мінскам вырасціў гарбуз вагой ажно ў 315 кілаграмаў. Але да рэкорда не дацягнуўся
Прылады з беларускага Паазер'я — найстаражытнейшыя ва Усходняй Еўропе сведчанні апрацоўкі воўны