БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска сутыкнуліся легкавік і матацыкл

17.09.2024 / 7:53

Nashaniva.com

У панядзелак каля 21:27 22-гадовы кіроўца Volkswagen рухаўся па вуліцы Сухой з боку вуліцы Караля.

Фота: ДАІ

Пры павароце налева на вуліцу Кальварыйскую на зялёны сігнал святлафора аўтамабіліст не саступіў дарогу сустрэчнаму матацыклу Honda і сутыкнуўся з ім, паведамляе гарадское ДАІ.

У выніку ДТЗ 33-гадовы байкер і 29-гадовая пасажырка матацыкла з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўленыя ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула